en lyubіў God i Belarus
en lyubіў God i Belarus
Photo by Irina Varabei, photographer. Statues, monuments: belarus. Published 07.11.2006.
Comments 3
Irina Varabei
Irina Varabei 299.99
07.11.2006 05:38
Магіла Мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на выгнаньні Уладыкі Мікалая.
Жыў і служыў у Таронта. Пахаваны на беларускіх могілках у Гайланд Парку (Highland Park, New York), ЗША.
http://www.iv.belaruscanada.com/publbel9.html

Магілы... Іх калісьці аплявалі,
Абвінавацілі ва ўсіх грахах.
За што? ...Адкажа кветка палявая,
Адкажа вецер: “Беларусь кахаў.”

Тут Юрка Віцьбіч, тут Рыгор Крушына...
Іх словы й сёньня выкрасае Час.
Чаму прыстанкам стала ім чужына?
Адкажа надпіс: “Я памёр за вас.”

На іх кар’ерны ўжо ня зробяць шанец,
Чужацкі іх ня згоніць прэч хаўрус.
Спытае люд: “Хто тут? Амерыканец?”
Але зямля адкажа: “Беларус!”

В. Іпатава
V.buturlia (Albion)
08.11.2006 11:27
Цікавыя здымкі, вельмі, і каментарыі цікавыя.
Але неяк не хочацца адзначваць вось гэтыя...
Ірына, працягвайце гэту серыю, цікава
Irina Varabei
Irina Varabei 299.99
08.11.2006 15:53
albion, Дзякуй. Вядома, буду працягваць. Бачыце, у мяне й альбом адмысловы для гэтай серыі.