Aksana Biazrukaja

@biazrukaja
30.00 Рэйтынг
~
47 Фота
141.4K Прагляды
~
777 Рэкі
Минск, Беларусь

Міжнародныя адносіны, фатаграфія, міжнародны гандаль - Каго любіш? - Люблю Беларусь! - То ўзаемна.

Aksana Biazrukaja — фатограф, Минск, Беларусь. Партфоліо з 47 фота: город, беларусь, восень. Лепшыя работы фатографа.

16.02
08.04.2009

Кантакты

Минск
Беларусь
***
***
20.11.2011 15:47
Василий Якушев, спасибо!
20.11.2011 15:47
Danuta, а мне вот эту мою работу:
Жыць
Жыць
18.12.2010 18:20
Яков Трембовольский, недзе год таму. Сьціплае каляднае жаданьне -- здымаць Яго ў наступным годзе ў Беларусі.
18.12.2010 17:49
ВАРТА ЖЫЦЬ

Пазьмятала даўно кволай жоўтай далоняй
восень пену лістоўя з пажоўклых сьцяжын.
Адцьвілі верасы, ад’ірдзеліся клёны,
але ж трэба і сяньня
змагацца і жыць!

Кожны з нас яшчэ ж верыць у нешта сьвятое:
хто ў Хрыста,
хто у Край,
а хто – проста ў сябе,
і пад вейкамі смагі жыцьцёвай ня ўтоім
мы,
як нізка ні гнула б нам гора хрыбет.

Варта жыць!
Варта вечна чагось спадзявацца,
чуцца часткай айчыны, малой а жывой,
песьціць сьцерплыя пальцы адвечнаю працай,
разьвіваць слоў і чынаў бясконцы сувой
і тварыць...
Заўтра ж зь неба зарою крамянай
не зьляціць
і ня выцьвіце з нэтраў зямлі.
Наша заўтра народзіцца з нашага сяньня,
з усяго, што нас цешыць
і што нам баліць.

Калі ж мо й давядзецца няўсьцішныя сэрцы
йшчэ ці раз нам снапоўем злажыць на таку, –
не бяда!
Ўжо нікому наш сьлед не зацерці
на гасьцінцах зямных,
нашай сілы – ня скуць!

Хай цьвітуць верасы,
хай мядзяняцца клёны,
хай мяцеляцца зімы над беляй сьцяжын.
Нашу долю мы ймклівей за ветры здагонім,
а для гэтага варта
змагацца
і жыць!

Натальля Арсеньнева, 1943 год.
З характарам
З характарам
14.10.2010 10:49
Мілана Харытонава, непаўторна пазытыўныя дзяўчаты ;-)
Splash
Splash
13.10.2010 21:42
Александр Судденков, у любым выпадку, дзякуй за меркаваньне ;-)
13.10.2010 21:37
Александр Судденков, ну, гэта ня першая праца з сэрыі, якую папракаюць за нярэзкасьць і якую я абірала з шэрагу здымкаў з розным фокусам і глыбінёй рэзкасьці. Я прызвычаілася ўжо. ;-)
13.10.2010 21:11
Александр Судденков, я абірала паміж рознымі варыянтамі. Ну люблю я "мяккія" здымкі. ;-)
ВЛАСТЬ ТУМАНА
ВЛАСТЬ ТУМАНА
07.10.2010 12:29
Паўтаруся, што з радасьцю павесіла б здымак на сьцяну. А спрэчная "зярністасьць" дадае адчуваньне матавасьці.

Шмат спрэчак на фотаклюбе пра крытыку было, але гэтак хочацца пакінуць аўтару права рашаць як яму здымаць і апрацоўваць. З уласнага досьведу ведаю, што з стосу здымкаў розныя людзі абяруць розныя здымкі, і што на флікры папулярныя могуць быць ня тыя фота, якія папулярныя на фотаклюбе. Што на конкурсах атрымоўваюць прызавыя месцы здымкі, якія пралятаюць незаўважанымі на фотаклюбе. Усім дагадзіць немагчыма.

А аўтар мае выключнае права на ўласнае меркаваньне. ;-)
05.10.2010 20:46
На сьцяну ;-)
Mila and the Cat
Mila and the Cat
06.10.2010 20:21
Павел Алексеев (ozia), не магу не пагадзіцца.
06.10.2010 20:01
Павел Алексеев (ozia), мадыфікацыяй рэчаіснасьці падчас фатаграфаваньня амаль не займаюся. На жаль ці на шчасьце. Зь лялькай сапраўды пашчасьціла, скажу дзякуй Міле, як падрасьце. ;-)
06.10.2010 19:48
Павел Алексеев (ozia), не хапае толькі цацачнага коціка пад лялькай. ;-)
06.10.2010 19:47
Голосов Петр, мама ў дзеткі -- з вышэйшай музычнай адукацыяй. І яна сапраўды малайчынка. Толькі брашурка, здаецца, пра "20 уроков мудрости". ;-)

Mono, я зьдзівілася, але котачка малую амаль не кранала, разумее, відаць, што дзіця і што драпаць маленькіх ня можна.
где бродил Чингачгук
где бродил Чингачгук
06.10.2010 11:14
Ирина Варабей, калісьці адміны казалі, што пакінуць фотаклюб.бай для такіх нацыяналістычных выкапняў, як я. І абяцалі сартаваньне зрабіць, каб можна было толькі беларусаў бачыць (праўда я так і не зразумела як беларусы змогуць пабачыць беларусаў-замежнікаў). А яшчэ адміны сачылі за наведваньнем гэтых двух сайтаў. І кідаліся статыстыкай наведваньня, маўляў, фотацэнтру.ру больш наведваюць.

Але гэта ўжо не істотна. Вельмі спадзяюся, што ў беларусаў у хуткім часе зноў зьявіцца нешта сваё.
06.10.2010 00:30
Ирина Варабей, дык наверсе ж напісана "Беларускі фотасайт". ;-)
05.10.2010 23:18
Ирина Варабей, вось калі беларусы пяройдуць на расейскую мову, тады й сапраўды будзе расейскі сайт. Калі б беларусы гэтак проста свайго не зракаліся, у нас была б іншая краіна.

Знаёмыя расейцы часта дзівуюць, чаму гэта беларусы паміж сабою па-расейску. Украінцы -- па-ўкраінску, малдаване -- па-малдаўску, а беларусы... А беларусы плястылінаваная нацыя, пад любога падладзяцца. Асабіста я вашага пераходу на расейскую мову не разумею, але гэта вашая справа. Цікава было пачуць прычыну.
05.10.2010 22:17
А яшчэ вясёла атрымоўваць рассылку фотасайту.ру з найлепшымі здымкамі за пару дзён, а тады заходзіць на фотаклюб і бачыць тыя ж здымкі.
05.10.2010 22:12
Ирина Варабей, Вельмі шмат напісана на тэму беларускай мовы і пазыцыянаваньня сайту. Мы гэтую тэму ўздымалі ўжо пры "пераезьдзе" на фотацэнтру.ру. У момант, калі мне забароняць размаўляць тут па-беларуску, я выдалюся. А для тых, хто ў танку, існуе Google Translate.
05.10.2010 21:23
Цікава, а расейскамоўныя карыстальнікі флікру ня крыўдзяць мовай ангельскамоўных наведнікаў...
05.10.2010 21:13
Ирина Варабей, ой. А спасылку можна?
05.10.2010 20:22
А дзе Ірэна? :-)
Перекресток миров.
Перекресток миров.
05.10.2010 23:21
Прыгожа
Заяц варыць піва
Заяц варыць піва
05.10.2010 20:05
DMITRY APALIKOV, Голосов Петр, Александр Шиляев, Ольга Гулецкая, Бурлов Андрей, Анахарсис, Wizard, Денис Жигунов, Сармат, San4ik, GreenGirl, Katherina Strauss, дзякуй.
05.10.2010 20:02
GreenGirl, затое ёсьць дзьве вясёлкі ;-)
Angel, London, 2010
Angel, London, 2010
05.10.2010 20:04
Не 5Д, а электрошок выбирать надо!;-)
Кстати, по слухам новые модели Кэнона будут в марте месяце, возможно, это будут 5Д м3 и 1Дс м4. Подождешь?
А што, у новыя мадэлі будзе убудаваны электрашок? ;-)
***
***
30.09.2010 23:54
Умка, добра, што цяпер, праз нашыя намаганьні, усе задаволеныя і шчасьлівыя. Добрых і чароўных вам сноў. ;-)
30.09.2010 23:23
Умка, кожнаму сваё. Мне сьвет дзе дзеці стаяць нагамі на зямлі, а вам дзе лётаюць. Я рэальнасьць люблю, а ня мары-мроі-хлопчыкаў-дагары-нагамі. ;-) Гэта вашая інтэрпрэтацыя здымку -- не мая. Вось і ўсё, што я хацела сказаць. Пра праграмы не зразумела.
30.09.2010 23:14
maxanin, а мне дзіця шкада.
30.09.2010 23:04
Каб выпадкова шыю/манітор не зламілі ;-)

Ну не маё гэта. Люблю сьвет такім, якім ён ёсьць.
30.09.2010 23:03
киллер....
киллер....
20.08.2010 12:55
Прыемна вас зноўку бачыць. :-)
Half a kingdom for bokeh #2
Half a kingdom for bokeh #2
02.08.2010 21:33
Сергей Тигарев, ну што вы, усяго толькі оптыка, правільнае месца і час. :-)
Hula hoop
Hula hoop
02.08.2010 21:32
ega, Сергей Тигарев, Голосов Петр, Павел Делянко (j-paul), дзякую, сябры.
magic
magic
02.08.2010 00:28
Падабаецца :-)
only rock'n'roll
only rock'n'roll
02.08.2010 00:26
Выдатна
ноч...ліхтар...каханне
ноч...ліхтар...каханне
01.08.2010 18:41
Каханьне :-)
...
...
31.07.2010 15:13
Прыгажосьць
untitled
untitled
31.07.2010 15:12
Вельмі шчыры і натуральны здымак.
сьцежка
сьцежка
31.07.2010 12:24
Прыгожа
***
***
30.07.2010 21:31
Владимир Прынков, Голосов Петр, Ольга Лойко, Андрей Радюк, l i l t h a, Сергей Тигарев, Ірэна Варабей, дзякуй.
Blind
Blind
28.07.2010 22:56
Голосов Петр, ДиК, Павел Делянко (j-paul), Александр Демин, InDigo, дзякую :-)
сонца
сонца
27.07.2010 18:29
За сонца! :-)
Lokis
Lokis
24.07.2010 18:13
Цікава й нечакана :-)
***
***
24.07.2010 13:33
stargazer, .
Вечерняя Порза.
Вечерняя Порза.
24.07.2010 12:44
Прыгожа
ФОТОГРАФИРУЙТЕ ПОБЫСТРЕЕ, Я НА МИНУТКУ...
ФОТОГРАФИРУЙТЕ ПОБЫСТРЕЕ, Я НА МИНУТКУ...
24.07.2010 12:42
Мне падалося, што чырвоненькія -- самыя хуткія і рухавыя. Але й самыя прыгожыя.
Вечер на Березине в арпеле
Вечер на Березине в арпеле
05.07.2010 15:14
Вельмі прыгожа.
Шкада, што часам гэтая прыгажосьць нясе з сабою разбурэньне. Прырода моцная.